You are now visiting Danish Cultural Institute in Estonia, Latvia and Lithuania.  See where else we work Created with Sketch.
EN/LV/LT
08 · 05 · 2020

Мастацкi конкурс для дзяцей па матывах казак Х.К. Андэрсена

Новы мастацкi конкурс для школьнiкаў “Выразанкi” – гэта магчымасць вярнуцца ў казачны сусвет дацкага пiсьменнiка Ханса Крысцiяна Андэрсена i па-новаму асэнсаваць даўно вядомыя творы. I, канешне, укацiць у лета на новым ровары!

 

Конкурс звяртаецца да твораў знакамiтага дацкага казачнiка Х.К. Андэрсена. У 2020 годзе адзначаецца 215 гадавiна са дня нараджэння вялiкага пiсьменнiка, аўтара мноства казак, але яго сусветна вядомыя гiсторыi жывуць па-за часам, узростам i нацыянальнасцю. Праз шмат гадоў такiя казкi, як “Снежная каралева”, “Русалачка”, “Новае адзенне караля” i многiя iншыя натхнялi аўтараў па ўсiм свеце на стварэнне розных творчых iнтэрпрэтацый: прозы, тэатральных п’ес, музыкi i фiльмаў – у тым лiку знакамiтых анiмацыйных, зробленых кампанiяй Уолта Дыснея, гульняў, малюнкаў, скульптур i шмат чаго яшчэ.

 

Мэта гэтага конкурсу – пазнаёмiць беларускiх школьнiкаў з творамi Х.К. Андэрсена, паспрыяць развiццю iх фантазii, творчасцi i наватарскага мыслення праз стварэнне сваiх iнтэрпрэтацый вядомых казак.

 

Мы запрашаем школьнiкаў ва ўзросце 7 – 15 гадоў стварыць свае творчыя пераасэнсаваннi адной з мноства казак Х.К. Андэрсена. Гэта можа быць малюнак, анiмацыя, жывапiс, калаж цi нават выразанка – любiмы занятак пiсьменнiка. Фантазiя – гэта адзiнае абмежаванне!

 

Заяўкi на конкурс прымаюцца з 11 траўня па 7 чэрвеня 2020 года.

 

Творчыя работы будуць ацэнены журы, якое вызначыць пераможцаў у двух узроставых катэгорыях (7 – 11 гадоў i 12 – 15 гадоў). Пераможцы будуць абвешчаны 22 чэрвеня 2020 года.

 

Пераможца ў кожнай узроставай групе атрымае новы дацкi ровар – Kildemoes!

 

У склад журы ўваходзяць беларускiя i дацкiя мастакi, iлюстратары i iншыя эксперты:

Генадзь Мацур. Мастак, кнiжны дызайнер (Беларусь).

Юлiя Рудзiцкая. Мастачка, рэжысёрка, анiматарка (Беларусь).

Кацярына Дубовiк. Мастачка, iлюстратарка (Беларусь).

Mormor. Мастак (Данiя).

Сiмон Дреўсен Холмбер. Дырэктар Iнстытута дацкай культуры ў Эстонii, Латвii i Лiтве.

Алена Макоўская. Каардынатарка грамадскай культурнiцкай кампанii “Будзьма беларусамi!”.

Багуслава Саханьска. Дырэктарка Iнстытута дацкай культуры ў Польшчы.

 

Для ўдзелу ў конкурсе аўтары павiнны запоўнiць заяўку: https://ej.uz/KOHKYPC, а таксама прадставiць творчую работу ў электроннай форме.

Даведацца больш пра Правiлы i ўмовы конкурсу можна тут: https://ej.uz/BLR_terms

 

Конкурс арганiзаваны Iнстытутам дацкай культуры ў Эстонii, Латвii i Лiтве ў супрацоўнiцтве з грамадскай культурнiцкай кампанiяй “Будзьма беларусамi!”.

 

Кантактная iнфармацыя – Дар’я Гога, dashagoga@gmail.com.