“Гэта здарылася, калi мне было 20. Я iшла дадому па вулiцы ўвечары.
У той час яшчэ не было банкаўскiх картак,
i я iшла за заробкам у банк перад Калядамi. […] На мяне напалi.
Вельмi добра памятаю той момант.
Я ішла пад ліхтаром, бычыла свой цень.
І ягоны цень за сваёй спiной.
Усё адбылося так раптоўна, i я нават нiчога не паспела зрабiць.”
Беларусь і краіны Скандынавіі, краіны Балтыі вельмі падобныя, калі мы размаўляем пра праблемы гендернай роўнасці, сэксізму ці гендернага гвалту. Без розніцы, дзе мы жывем: гендерны гвалт, бясспрэчна, – гэта агульная сацыяльная з’ява.
“Галасы гвалту” – праект, які распавядае гісторыі і досведы жынчын з Даніі, Ісландыі, Беларусі, Эстоніі, Латвіі і Літвы, якія перажылі сэксуальны гвалт, сэксізм ці дамаганні. Мэта выставы – зрабіць прастору, у межах якой іх страшная рэальнасць можа быць агучана і пачута. Слуханне і разуменне – гэта першы крок да дзеяння і перамен.
Прастора “Галасоў гвалту” прымае форму лабірынту досведаў, дзе дацкія, ісландскія, эстонскія, латвійскія, літоўскія і беларускія актрысы агучаць ананімныя гісторыі, адкроюць шрамы, пакінутыя такім досведам на вельмі многіх жанчынах.
Напрыканцы выставы мы запрашаем вас ананімна падзяліцца сваёй гісторыяй і прачытаць досведы іншых. Пераязджаючы з адной краіны ў другую, “Галасы гвалту” разрастаюцца і нагадваюць нам, што ніхто не павінны маўчаць.
#VoicesOfViolenceHeard
Частка I

Частка II

Частка III

Частка IV

Частка V

Частка VI
